Пачуць павінна добрае, ледзь галаву паклаўшы На плечы твае моцныя, нічога не тая, Але маўчыш нібыта ты кепскае пазнаўшы, І цісне ў грудзі самотная журба.
Агіда і пустэча схапілі розум шчыльна. Пытаю я “Што здарылась?” і чую твой адказ: “Гляджу на твае вусны і радуюсь вачыма, А серца ўсё маўчыць – не бачыць разам нас…”
Адразу зразумела твой холад у абдымках – Я доўгі час чувала, а страх перешкаджаў. “Вядома мне пра гэта, што ўсё было памылкай, Бо адчувала горыч, калі ты цалаваў.
Я не злуюсь, павер мне, і дзякую за праўду…” – Казала я спакойна, а дух трымаў мой жах. Так проста мае словы выказвалі падзяку, Але, нарэшце, слёзы з’явіліся ў вачах.
|